Васі́ль Бары́савіч Далгалёў (нар. 25 мая 1951, г. Рагачоў) — беларускі палітык і дыпламат.
У 1973 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, у 1993 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і ў 1996 годзе — магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Кандыдат эканамічных навук, магістр знешнеэканамічнай дзейнасці. Аўтар больш 20 навуковых прац і манаграфій.
Да 10 красавіка 1995 года быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання[1].
З 4 жніўня да 10 кастрычніка 1995 года быў начальнікам Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2][3]. 10 кастрычніка 1995 года быў прызначаны намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[3]. 20 кастрычніка таго ж году быў уключаны ў склад калегіума Савета міністраў[4]. 2 снежня 1998 года быў прызначаны першым намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[5].
З 13 сакавіка 2000 года да 9 сакавіка 2004 года быў старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта[6][7].
З 24 кастрычніка 2000 года член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання[8]. 25 сакавіка 2004 года быў прызначаны Падпаўночным прадстаўніком Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[9], у сувязі з чым скончыўся яго мандат дэпутата[10].
4 жніўня 2006 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі[11], адстаўлены быў 8 снежня 2011 года[12].
З сакавіка 2012 — саветнік старшыні праўлення ААТ «Белгазпрамбанк»[13].