wd wp Пошук:

Васіль Андрыянавіч Літвінчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Літвінчук. Васі́ль Андрыя́навіч Літвінчу́к (1 ліпеня 1930, в. Галік, Драгічынскі раён27 кастрычніка 2020) — беларускі празаік , рэдактар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў в. Галік Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька — арганізатар партызанскай групы — загінуў у сутычцы з фашыстамі ў 1944 годзе, маці памерла ў партызанскім атрадзе імя Шыша ў 1943.

У 1939 годзе закончыў два класы польскай школы, а ў 1941 — тры класы савецкай. З 1943 — у партызанскім атрадзе, у якім ваявалі бацька, маці, дзве сястры, родны брат бацькі Пётр Андрыянавіч і трое іх пляменнікаў. Юны партызан у свае 13-14 гадоў выконваў у атрадзе баявыя даручэнні. Пасля вызвалення Беларусі вучыўся ў Драгічынскай СШ № 1.

З верасня 1949 па 1950 гады — літсупрацоўнік радыёвяшчання ў Драгічыне. Далей — сакратар Антопальскай райгазеты, рэдактар газеты пры палітаддзеле Антопальскай МТС, з 1954 па 1959 гады — намеснік рэдактара Драгічынскай райгазеты, з 1960 — яе рэдактар.

У 1960 годзе закончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1962 годзе ўзначаліў лунінецкую міжраённую газету. З 1970 — другі сакратар Лунінецкага РК КПБ, а з 1974 — старшыня Лунінецкага райвыканкама. З 1983 па 1991 гады — начальнік упраўлення Брэсцкага аблвыканкама па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. З гэтай пасады пайшоў на заслужаны адпачынак[1].

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006).

Памёр 27 кастрычніка 2020 года.

Творчасць

Аўтар кніг:

Прызнанне

Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі СССР, Ганаровымі граматамі Савета Міністраў БССР.

Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі».

Зноскі

  1. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі 27 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Старшыні Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР