У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глебка. Васіль Аляксандравіч Глебка (25 лютага 1910, в. Падкасоўе, Навагрудскі раён — 2 жніўня 1972) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].
У 1949-66 старшыня калгаса «Рассвет» Навагрудскага раёна. Званне Героя прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых культур[1].