wd wp Пошук:

Васіль Аляксандравіч Аўдзееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аўдзееў. Васіль Аляксандравіч Аўдзе́еў (нар. 11 ліпеня 1966, г. Магілёў — 16 сакавіка 1987, каля Сурубі[en], Афганістан) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Афганскай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Магілёве. Беларус. Маці, Марыя Калінаўна, пенсіянерка, бацька, Аляксандр Барысавіч, працаваў слесарам на заводзе штучнага валакна. У 1983 годзе скончыў Магілёўскую сярэднюю школу № 2. Член УЛКСМ. Працаваў на абутковай фабрыцы ў Магілёве.

24 чэрвеня 1985 года прызваны ў Савецкую Армію Цэнтральным РВК г. Магілёва. З кастрычніка 1985 года ў Рэспубліцы Афганістан, старэйшы майстар па рамонце сродкаў сувязі. Удзельнічаў у 6 баявых аперацыях. 16 сакавіка 1987 года, выконваючы баявую задачу па рамонце апаратуры сувязі, у раёне населенага пункта Сурубі[en] патрапіў пад абстрэл мяцежнікаў. Нягледзячы на бесперапынны агонь, працягваў выконваць задачу і быў смяротна паранены.

Магіла на Машэкаўскіх могілках

Пахаваны на Машэкаўскіх могілках у г. Магілёве. У 1990 годзе на магіле пастаўлена надмагілле, выкананае ў выглядзе «ветразя» з чорнага габра[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Могила воина-интернационалиста, рядового Авдеева Василия Александровича Архівавана 26 кастрычніка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях Афганскай вайны (1979—1989)
Катэгорыя·Пахаваныя на Машэкаўскіх могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ад ран
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве