wd wp Пошук:

Васіль Іосіфавіч Сычоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сычоў. Васі́ль Іо́сіфавіч Сычо́ў (1947, Гомель) — беларускі гісторык і археолаг.

Біяграфія

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1975 годзе. З 1979 па 1982 г. вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР (Інстытут гісторыі НАНБ). Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце асістэнтам кафедры гісторыі СССР і ўсеагульнай гісторыі, кафедры гісторыі СССР і БССР з 1975 па 1979, 1982 па 1992 гг.[1], з 1992 асістэнт кафедры гісторыі Беларусі. З 1998 г. па 2012 старэйшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі[2]. Намеснік старшыні Гомельскага аддзялення Дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 40 навуковых і навукова-метадычных прац. Адзін з кіраўнікоў сумеснай археалагічнай экспедыцыі ГДУ імя Ф.Скарыны і Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» ля вёскі Мохаў Лоеўскага раёна[3].

Зноскі

  1. Старовойтов М. И. Гомельский государственный университет им. Ф.Скорины: исторический очерк./ М. И. Старовойтов, А. И. Зеленкова, М. П. Савинская. — Гомель:ГГУ им. Скорины,2005. — с.227-228
  2. Выкладчыкі кафедры гісторыі Беларусі — http://www.gsu.by/chairs/hisbel/ Архівавана 29 жніўня 2011.
  3. Лось В. Дзе бруілася крыніца ці Помнік язычніцтва і хрысціянства http://news.21.by/culture/2010/03/29/523913.html
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты