wd wp Пошук:

Васіль Іосіфавіч Грэсь

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грэсь. Васіль Іосіфавіч Грэсь (13 лютага 1925, в. Пяшчанікі, Заблудаўскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1976). Заслужаны работнік транспарту БССР (1976)[1][2].

Біяграфія

Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З 1949 года кіроўца аўтамабіля Брэсцкага аўтакамбіната № 3[2].

У 40 гадоў пайшоў вучыцца ў старэйшыя класы вячэрняй школы. Выхаваў дваіх сыноў[2]. Накатаў без аварый больш за мільён кіламетраў, ударнік пяцігодкі, Заслужаны работнік транспарту рэспублікі, у спаборніцтвах па фігурным ваджэнні аўтамашыны заняў першае месца і прызнаны лепшым шафёрам Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР. Першым у краіне стаў вадзіць цяжкія аўтацягнікі — грузавую машыну з 2 прычэпамі[2].

У 1986 годзе ўзначаліў Маскоўскую арганізацыю ветэранаў[2].

Узнагароды

Званне Героя прысвоена за поспехі ў выкананні заданняў 9-й пяцігодкі(руск.) бел. і сацыялістычных абавязацельстваў[1].

Зноскі

  1. 1 2 Гресь Василий Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 169. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 ГРЕСЬ ВАСИЛИЙ ИОСИФОВИЧ Архівавана 22 лютага 2020. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі транспарту БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага