wd wp Пошук:

Васіль Іванавіч Каляда

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каляда (значэнні). Васіль Іванавіч Каляда (1914, Мінск — 1995, Мінск) — беларускі хірург-отарыналарынголаг, кандыдат медыцынскіх навук (1963), заслужаны ўрач БССР. Краязнавец, калекцыянер, фатограф[1].

Адзін з заснавальнікаў беларускай школы лор-хірургіі. Стрыечны брат святара Глеба Каляды(руск.) бел..

Біяграфія

Цікавіўся медыцынай з дзяцінства. Удзельнічаў у Зімовай, а затым і ў Вялікай Айчыннай вайне. У 1941 годзе трапіў у палон, збег, але не змог дагнаць фронт — Мінск, да якога дабраўся Каляда, быў акупаваны немцамі. Дапамагаў партызанам, працуючы на спіртзаводзе. Выносіў спірт, паведамляў інфармацыю аб мінаванні будынкаў у Мінску напярэдадні нямецкага адступлення, якая дазволіла выратаваць многія з іх. Пасля вайны працаваў у бальніцах Мінска, аперыраваў. Умеў віртуозна здабываць іншародныя прадметы, якія пацыенты, у тым ліку дзеці, да гэтага ўдыхнулі або праглынулі. Займаўся і пластычнай хірургіяй. Удасканаліў некаторыя хірургічныя інструменты. Іншыя ж, імправізаваныя, якія выкарыстоўваліся для здабывання іншародных тэл, выраблялі па яго заказах і чарцяжах на прадпрыемствах Мінска, у некаторых выпадках тэрмінова.

Бібліяграфія

Асабістае жыццё і захапленні

Захапляўся гісторыяй Мінска (фатаграфіі з яго архіва былі апублікаваныя пасмяротна) і музыкай. Быў вернікам. Кавалер царкоўнага ордэна Святога Уладзіміра.

Быў жанаты, меў дачок (Таццяна і Вольга) і двух сыноў (Аляксандр і Мікалай)

Цікавы факт

Зноскі

  1. Каляда, Васіль Іванавіч (урач ; 1914—1995) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Калекцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Отарыналарынголагі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Фатографы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Отарыналарынголагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»