wd wp Пошук:

Вастрыца чалавечая

Вастрыца чалавечая (Enterobius vermicularis) — від круглых чарвей. Паразітуе ў канцавым аддзеле тонкага кішэчніка і ў тоўстым кішэчніку чалавека.

Апісанне

Цела даўжынёй 2—12 мм, белаватае, укрыта кутыкулай, унутраная поласць запоўнена вадкасцю. Самкі даўжэйшыя за самцоў. Задні канец у самак роўны, завостраны, у самцоў кручкападобны. Рот з трыма губамі.

Жыццёвы цыкл

Жыпе каля 1 месяца. Разммажаецца без прамежкавага гаспадара. Полаваспелыя самкі выпаўзаюць праз заднепраходную адтуліну, адкладваюць каля яе яйцы (да 10—12 тыс.) і гінуць. Яйцы у вонкавым асяроддзі выспяваюць (становяцца інвазійнымі) праз 6 гадзін. Трапляюць у арганізм чалапека з ежай, вадой і ў кішэчніку ператвараюцца ў дарослых паразітаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Круглыя чэрві
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе