wd wp Пошук:

Васальная дзяржава

Васальная дзяржава — дзяржава, якая падпарадкавана іншай дзяржаве, але захоўвае свайго кіраўніка. Такая дзяржава звычайна пазбаўлена права падтрымліваць дыпламатычныя адносіны і заключаць дагаворы, абмежавана ў іншых відах знешніх адносінах, але захоўвае самастойнае ўнутранае кіраванне з некаторымі абмежаваннямі (напрыклад — права чаканкі манеты). Кіраўнік васальнай дзяржавы захоўвае статус і тытул, якія былі ў яго да заключэння васальнага дагавора (напрыклад — кароль).

Такая дзяржава з’яўляецца часткай складанай дзяржавы, але не прымае ўдзелу ў адпраўленнях улады вярхоўнай дзяржавы. Гэтым яно адрозніваецца ад дзяржавы-члена канфедэрацыі.

Гл. таксама

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Дзяржава
Катэгорыя·Міжнародныя адносіны
Катэгорыя·Феадалізм