wd wp Пошук:

Варанчанскі сельсавет

Варанча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 глда вёска) Варонча. Плошча — 6673 га.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Варанчэўскі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў[1]. 21 жніўня 1989 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цырынскага сельсавета. 28 верасня 1995 года адноўлены як Варанчанскі сельсавет. 16 сакавіка 1987 года скасавана вёска Сапліцы (злілася з вёскай Горбатавічы)[2]. 4 красавіка 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Райцаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 681 чалавек[4], з іх 83,3 % — беларусы, 14,4 % — палякі[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: аграгарадок Варонча, вёскі Белыя Лугі, Горбатавічы, Куневічы, Літараўшчына, Мінакі, Падгайна, Равіны, Раманы, Саленікі, Трасейкі, Труднава, Цінявічы.

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 118. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 4 апреля 2017 г. № 235 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Кореличского района Гродненской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2017 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Карэліцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1989 годзе