wd wp Пошук:

Варагі

Варагі (ад познегрэч.: Βάραγγοι са стар.-паўн.: vaeringi — верныя) — найменне вікінгаў у Візантыйскай Імперыі і пазней на Русі. Спачатку азначыла звязаных клятвай таварышаў збройных супольнасцяў (напэўна, адтуль «верныя [клятве]»), якія ўтвараліся ў Скандынавіі дзеля сумеснага гандлю, вайны або рабаўніцтва.

У VIII—XII ст. частка гэтых гандлёва-ваенных супольнасцей актыўна дзейнічала ў Прыбалтыцы і агулам ва Усходняй Еўропе. Падчас гандлёвых і ваенных экспедыцый варагі дасягалі Чорнага і Каспійскага мораў і нават Багдада, у Канстанцінопалі наймаліся на службу да візантыйскіх імператараў.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Варагі