wd wp Пошук:

Вандалін Пуслоўскі

Вандалін Пуслоўскі (1814 — 1884[1]) — шляхціц роду Пуслоўскіх. Уладальнік Косава Слонімскага павета, дзе збудаваў палац. Калекцыянер, аматар мастацтваў, нумізмат, цікавіўся архітэктурай і археалогіяй.

Біяграфія

Быў сынам Войцеха Пуслоўскага і Юзефы з Друцкіх-Любецкіх, меў старэйшага брата Францыска Ксаверыя (1806—1874). Між іншым, атрымаў у спадчыну ад бацькі маёнтак Дворышча[2][3].

Пабудаваў фабрыку сукна ў Хомску[4]. Гэта была першая фабрыка з паравым рухавіком на Палессі.

Косаўскі палац. 1910-я гг.

У Косаве з яго ініцыятывы пабудаваны ў 1838 годзе неагатычны палац праекту Францішка Яшчалда.

Пасля смерці брата Францішка Ксаверыя Пуслоўскага валодаў Крулікарняй.

Сям’я

З жонкай Ядзвігай з Язерскіх мелі дачку Марту (1859—1943, у шлюбе Красіньская), яка большасць жыцця правяла ў Варшаве. Памерла ў эміграцыі ў Ніцы[5].

Зноскі

  1. Informacja o śmierci na stronie Biblioteki Kórnickiej PAN (польск.)
  2. Дворышча (стар. 47)
  3. ЦДГА Літвы. ф.394, воп. 8, ад. зах. 1944, арк. 39.
  4. Grzegorz Rąkowski, Czar Polesia, Rewasz, Pruszków 2001 (польск.)
  5. Marta Pusłowska (польск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пуслоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1814 годзе
Катэгорыя·Калекцыянеры мастацтва
Катэгорыя·Калекцыянеры Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1815 годзе
Катэгорыя·Пуслоўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Косава (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў 1884 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы