wd wp Пошук:

Валянцін Міхайлавіч Гапіенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гапіенка. Валянцін Міхайлавіч Гапіенка (нар. 17 чэрвеня 1946, пас. Курганаўка, Барзаскі раён, Кемераўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

У 19631965 гадах працаваў рабочым Мостацягніка 811 Мастабуда-5. У 19651968 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1968 годзе паступіў у Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут[1], які скончыў у 1973 годзе. 3 1973 года ў Брэсцкім філіяле інстытута «Белдзяржпраект» (цяпер «Брэстграмадзянпраект»), у 19771996[1] гадах галоўны архітэктар Брэста[2], начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Брэсцкага гарвыканкама. У 19962006 гадах начальнік АКА-4 «Брэстграмадзянпраект», у 19972012 гадах галоўны спецыяліст па архітэктуры тэхнічнага аддзела ААТ «Брэстпраект»[1].

З 1984 года член Саюза архітэктараў СССР[2]. Член горадабудаўнічага Савета Брэсцкага гарвыканкама з 1996 года[1].

Творчасць

Асноўныя работы: серыя індывідуальных буйнапанэльных дамоў для Брэсцкага домабудаўнічага камбіната, праект забудовы мікрараёна Усход 3 (1986, у сааўтарстве), інтэр’еры рэстаранаў «Брэсцкае піва» (1977) і «Інтурыст» (1975), Брэсцкі аэравакзал (1986, Дзяржаўная прэмія БССР 1988), праект рэгенерацыі цэнтра Брэста (1985, абодва ў сааўт.)[2], генеральны план г. Брэста (19911995); дызайн-праект лядовага палаца ў г. Брэсце[1].

Узнагароды

Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР (1980), Бронзавым медалём ВДНГ СССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у вобласці архітэктуры (1988)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Гопиенко Валентин Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  2. 1 2 3 Гапіенка Валянцін Міхайлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Брэста
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 чэрвеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кемераўскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Брэстпраекта