wd wp Пошук:

Валянцін Іванавіч Байдак

Валянці́н Іва́навіч Байда́к (нар. 22 красавіка 1952, в. Леднікі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр гандлю Беларусі (19921994).

Біяграфія

Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі.

Працоўную дзейнасць пачаў ў 1969 годзе вучнем фрэзероўшчыка на Мінскім заводзе металаканструкцый. Стаўшы дыпламаваным спецыялістам, працаваў старшым прадаўцом, затым загадчыкам крамы № 1 Першамайскага Райхарчгандля Мінска. У 1977—1979 гадах служыў у радах Савецкай арміі. Дэмабілізаваўшыся, вярнуўся на ранейшую працу, у 1983 годзе стаў намеснікам дырэктара, а ў 1984 годзе — дырэктарам Першамайскага Райхарчгандля Мінска. У 1987 годзе быў прызначаны на пасаду намесніка начальніка Упраўлення гандлю Мінскага гарвыканкама, якое ўзначаліў у 1991 годзе.

З 4 снежня 1992[1] па 28 лістапада 1994[2] года быў міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь.

Пасля працаваў намеснікам старшыні Мінгарвыканкама, генеральным дырэктарам КВУП «Мінскхлебпрам».

З 2 лютага 2011 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, з лютага 2013 па 2019 год — генеральны дырэктар ААТ «ЦУМ-Мінск».

Зноскі

  1. Пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 1991 № 1288-XII «Аб міністры гандлю Рэспублікі Беларусь»
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 1994 г. № 221 «Аб вызваленні В. І. Байдака ад пасады Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь»
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
Катэгорыя·Міністры гандлю Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь