wd wp Пошук:

Валянціна Сямёнаўна Вачынская

Валянціна Сямёнаўна Вачынская (12 студзеня 1922, в. Бацюты, зараз Падляскае ваяводства — 16 лютага 1985) — Герой Сацыялістычнай Працы (1972)[1].

З 1949 года ў калгасе «Расія» Гродзенскага раёна: палявод, з 1957 года загадчыца вытворчым участкам, з 1976 года брыгадзір паляводчай брыгады вучэбна-вопытнай гаспадаркі «Прынёманскі» Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. Званне Героя прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў земляробства[1].

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-1971 гадах[1].

Узнагароды

Узнагароджана двума ордэнамі Леніна (1960, 1972), ордэнам «Знак Пашаны» (1957)[2].

Памяць

Імем В. С. Вачынскай названая вуліца ў вёсцы Путрышкі Гродзенскага раёна[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Вачинская Валентина Семёновна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 106. — 737 с.
  2. 1 2 Валянціна Сямёнаўна Вачынская на сайце «Героі краіны»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Памерлі 16 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе