У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Александровіч. Валянціна Аляксееўна Александровіч — беларуская ўрач і арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1964).
З 1957 па 1974 гады кіравала Гродзенскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыяй(wd) бел.[1].
Дзякуючы Аляксандровіч В. А. у 1972 годзе пабудаваны першы ў рэспубліцы тыпавы комплекс будынкаў абласной санэпідстанцыі агульнай плошчай 2,7 тысячы квадратных метраў[1].
Узнагароджана 12 баявымі ўзнагародамі як удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, 6 працоўнымі ўзнагародамі, у тым ліку ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[1].