У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зелянкевіч. Валянціна Ігараўна Зелянкевіч (нар. 20 чэрвеня 1999) — беларуская плыўчыха. Майстар спорту Беларусі.
Пераможца Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі 2013 года на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем[1].
Срэбраная прызёрка Кубка Беларусі 2015 года на дыстанцыі 200 м на спіне[2].
Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыі 200 м на спіне і ў эстафеце 4 × 200 м вольным стылем[3].