wd wp Пошук:

Валянціна Іванаўна Казяба

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дарошка. Валянціна Іванаўна Казяба (дзявоч. Дарошка нар. 8 студзеня 1927, в. Паставічы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — Герой Сацыялістычнай Працы (1951).

Біяграфія

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны змагла атрымаць толькі пачатковую адукацыю ў мясцовай школе. З лета 1944 года прымала ўдзел у аднаўленні мясцовага калгаса імя Сталіна і адначасова наведвала пяты клас школы. У 1947 годзе стала працаваць у паляводчай брыгадзе. У пасляваенныя гады асноўнай спецыялізацыяй гаспадаркі з’яўлялася вырошчванне кок-сагызу, які ў той час быў важнай сельскагаспадарчай культурай. У 1948 годзе ўзначаліла спецыялізаванае звяно па вырошчванні кок-сагызу.

Узнагароды

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 ліпеня 1951 года за атрыманне высокіх ураджаяў каранёў кок-сагызу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і молат».

Яе імя занесена ў Кнігу народнай славы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. З 2010 года ў яе гонар праводзяцца раённыя спаборніцтвы за дасягненне высокіх вынікаў у вытворчасці прадукцыі раслінаводства.

Зноскі

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна