Вальтэр Лейсцікаў (ням.: Walter Leistikow; 25 кастрычніка 1865, Бромберг, цяпер Быдгашч — 24 ліпеня 1908, Цэлендорф) — нямецкі мастак-пейзажыст, які працаваў у манеры югендштылю.
У 1883 годзе будучы мастак прыехаў у Берлін паступаць у Берлінскую акадэмію мастацтваў, але прыняты не быў. Вучыўся жывапісу да 1887 года ў Германа Эшкі і Ганса Гудэ. У 1892 годзе ўвайшоў у лік заснавальнікаў мастацкай групы «11», якая выступала супраць класічнага акадэмізму ў жывапісе і за развіццё сучаснага мастацтва. Адмова арганізатараў выставіць карціну Лейсцікава «Возера Груневальд» на мастацкай выставе прывяла да заснавання Берлінскага сэцэсіёна ў 1899 годзе.
У сваіх пейзажах Лейсцікаў наседваў манеру мастакоў барбізонскай школы, аднак з цягам часу пачаў пазбягаць дэталізацыі і апісальных элементаў у сваіх палотнах, ствараючы буйнафарматныя творы, запоўненыя сілуэтамі і вобразамі з размытых ліній. У той жа час у яго позніх працах прыкметная і падкрэсленая стылізацыя, выкліканая ўплывам на мастака ар-нуво, не пераходзячая, аднак, у дэкаратыўную фармалістыку пейзажа.
24 ліпеня 1908 года Лейсцікаў застрэліўся з-за сваёй у той час невылечнай хваробы — сіфілісу.