wd wp Пошук:

Валеры Афлала

Валеры Афлала (швед. Valerie Aflalo; нар. 7 кастрычніка 1976, Мальмё) — шведская мадэль і дызайнер. Пераможца конкурсу «Міс Швецыя 2000».

Біяграфія

Бацька — француз П’ер Марыс Афлала, маці — шведка Ан-Крысцін Афлала. У Валеры ёсць дзве малодшыя сястры — Селін і Арыяна. У 1995 годзе Валеры скончыла гімназію ў Мальмё. Затым скончыла ўніверсітэт і школу дызайну ў Мальмё.

Замужам. Ёсць дзве дачкі — Б’янка і Нікалет.

Кар’ера

У 18 гадоў пачала працаваць фотамадэллю ў агенцтве Modellink. Супрацоўнічала з кампаніямі Ellos, Josefsson і Halléns, а таксама Віўен Вествуд.

У 2000 годзе перамагла на конкурсе прыгажосці «Міс Швецыя» і прадстаўляла краіну на конкурсе «Міс Сусвет». Некалькі гадоў праз была са-вядучай ранішняй праграмы на шведскай радыёстанцыі NRJ. З 2005 года яна распрацоўвае вопратку пад уласным брэндам Valerie.

У 2013 годзе Валеры была ўзнагароджана прэміяй «Guldknappen» у катэгорыі «Прыз чытачоў» за працу з уласным брэндам адзення Valerie.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мальмё