wd wp Пошук:

Валерый Уладзіміравіч Драко

Валерый Уладзіміравіч Драко (нар. 19 мая 1946, в. Саўкова Капыльскага раёна) — беларускі педагог і палітык. Выдатнік народнай адукацыі.

Біяграфія

Вучыўся ў Ленінскай сярэдняй школе, з 1960 па 1966 год — у Ляхавіцкім саўгасе-тэхнікуме. З 1969 года пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага педінстытута працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, затым дырэктарам школы Мінскага раёна.

Працаваў інспектарам школ Міністэрства адукацыі і ў апараце Урада Беларусі. Больш за 30 гадоў працаваў у сістэме дзяржаўнага кіравання, добра ведае праблемы адукацыі, навукі, культуры і г.д.

Працаваў старшым рэферэнтам, галоўным спецыялістам Кіраўніцтва справамі Савета Міністраў, галоўным спецыялістам групы саветнікаў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (1995—1996).

У 2006 годзе стаў першым сакратаром Мінскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі[1].

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, прызначаўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.

Зноскі

  1. Знакамітыя выпускнікі Архівавана 30 кастрычніка 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе