wd wp Пошук:

Валерый Станіслававіч Мянжынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мянжынскі.

Валерый Мянжынскі (нар. 29 снежня 1954, Віцебск) — беларускі гісторык-метрыкант; кандыдат гістарычных навук.

Біяграфія

З 1976 г. выкладаў у тэхнічным вучылішчы. У 1981 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1981 г. стаў працаваць у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1983—1984 гг. малодшы навуковы супрацоўнік сектара гісторыі Беларусі эпохі феадалізму. У 1984—1987 гг. скончыў вочную аспірантуру Інстытута гісторыі АН СССР, пазней таксама праходзіў стажыроўку.

У 1988 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Феадальнае землеўладанне ў Беларусі ў другой чвэрці XVI ст. (па матэрыялах кніг запісаў Літоўскай Метрыкі)» (навуковы кіраўнік — д.г.н. Г. Л. Харашкевіч).

У 1988—1991 гг. малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму; 1992—1999 гг. навуковы супрацоўнік, 2000—2005 гг. старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук; 2005—2013 гг. старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, з 2014 г. старшы навуковы супрацоўнік аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

З 2001 г. — выкладае ў БДУ.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 50 навуковых публікацый. Даследуе гісторыю Метрыкі ВКЛ, гісторыю землеўладання і дваранскага саслоўя ВКЛ. Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў — Метрыка ВКЛ. У 2000—2015 гг. апублікаваў Кнігі Метрыкі ВКЛ з раздзела Кніг запісаў, паводле архіўных адзінак захавання ў РДАСА (г. Масква) №: —  28, 30, 42, 43, 46. Падрабязней гл. ніжэй.

Падрыхтаваў да выдання пяць кніг Метрыкі ВКЛ

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску