wd wp Пошук:

Валерый Мікалаевіч Малышкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малышкін. Валерый Мікалаевіч Малышкін (22 верасня 1937, Раслаўль, Смаленская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, Белдзіпрахарчпраме, Белмясцпрампраекце, ДПІ-12, у Белкамунпраекце, з 1978 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Праектна-канструктарскі і тэхналагічны інстытут па Радыяльнай вуліцы

Асноўныя працы: НДІ прамысловасці першаснай апрацоўкі лубяных валокнаў (1976), Рэспубліканская аптова-гандлёвая кніжная база па вул. Каржанеўскага (1979, дыплом I ступені ВДНГ БССР, 1983); у аўтарскім калектыве: блок цэхаў трактарнага завода па вул. Радыяльнай (1978, бронзавы медаль ВДНГ СССР, 1980), рэканструкцыя адміністрацыйна-бытавых карпусоў камвольнага камбіната (1979), гандлёва-грамадскі цэнтр «Валгаград» у мікрараёне Паўднёвы Захад-2 (1980, дыплом I ступені ВДНГ БССР, 1987), МКПТІ трактарных вузлоў і дэталяў (1980), сталовая Інстытута культуры (1981) у Мінску.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрамбудпраекта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрааграхарчпрама
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белкамунпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рослаўлі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў