wd wp Пошук:

Валерый Канстанцінавіч Няхаеў

Валерый Няхаеў (1948 год, Мінск, БССР, СССР1982 год, там жа) — савецкі серыйны забойца-атрутнік. Забіў трох чалавек, за што быў прысуджаны да смяротнага пакарання.

Біяграфія

Валерый Няхаеў нарадзіўся ў 1948 годзе ў Мінску. Яго сям’я была няшчаснай. Бацька рана памёр, маці не займалася выхаваннем дзяцей. Праз некалькі гадоў у сям’і нарадзіўся яшчэ адзін брат — Аляксандар. Валер ў пачатку 1970-х гадоў атрымаў вышэйшую адукацыю, але з-за сваёй прынцыповасці звольніўся з добрай працы і пайшоў працаваць у Мінскі тэатр оперы і балета. Валерый быў замкнёны і забіты.

У Аляксандра ўсё склалася ўдала: ён скончыў хімфак ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Апошняй кропляй цярпення Валерыя стаў выпадак на працы: яго калега па працы — Уладзімір Мезенцаỳ выпадкова выпусціў на яго дэкарацыю і нават не папрасіў прабачэння. У ноч на 26 чэрвеня 1982 года ў 5-й клінічнай бальніцы памёр машыніст сцэны мінскага драмтэатра ім. Я. Купалы Сяргей Кучараў. Раптоўная смерць 27-гадовага чалавека ўжо сама па сабе была дзіўнай. Здзіўленне выклікаў у дактароў і дыягназ, з якім паступіў пацыент — атручванне шампанскім, у якое быў падмяшаны талій. Неўзабаве высветлілася, што Кучараў не так даўно ўжо звяртаўся да дактароў, скардзячыся на здранцвенне канечнасцяў і металічны прысмак у роце. Падобныя скаргі былі і ў яго калегі, таксама машыніста сцэны, Ігара Лабанава. «Хуткая» забрала абодвух прама з працы. У машыну пацярпелых заносілі на насілках: яны падалі пры кожнай спробе зрабіць крок. У лякарні пацярпелыя паведамілі прычыну іх магчымага атручвання: напярэдадні Уладзімір Мезенцаỳ ім прынёс бутэльку «Савецкага шампанскага», якую распілі Лабанаў і Кучараў.

27 чэрвеня 1982 года ў адну з бальніц Мінска паступілі 26-гадовыя выпускнікі Мінскага будаўнічага інстытута Георгій Лапцеў і Уладзімір Рыбакоў. Яны распавялі, што ў той дзень адзначалі выпускны ў інстытуце і адна з дзяўчат запрасіла студэнтаў да сабе выпіць дэфіцытнага грузінскага віна. Як аказалася, дзве бутэлькі дэфіцытнага віна знайшла маці той самай дзяўчыны ля дзвярэй кватэры Уладзіміра Мезенцава, які фігураваў у справе аб папярэднім злачынстве — моцным атручванні шампанскім. Неўзабаве выпускнікі інстытута памерлі. Неўзабаве ў горадзе адбылося трэцяе атручванне. У пачатку ліпеня 1982 года ў адну з бальніц Мінска паступілі яшчэ трое тых, хто атруціўся. На раніцу, пасля атручвання, у іх выпалі валасы. Усе трое атруціліся напой «Байкал», які ім даў Уладзімір Мезенцаỳ. З трох атручаных выжылі ўсе, але адзін з іх, у выніку атручвання, атрымаў цяжкія ўскладненні і праз некалькі гадоў скончыў жыццё самагубствам. Мезэнцава дапыталі. Ад яго следчыя даведаліся, што атручаныя напоі належалі Няхаеву.

Аляксандра Няхаева міліцыя Мінска арыштавала, калі той вяртаўся з крамы хімреактываў. Неўзабаве быў затрыманы і Валерый. У кватэры быў знойдзены цэлы хімічны склад. Там знаходзіліся сотні рэактываў. Валерый Няхаеў адразу ва ўсім прызнаўся. Суд прыгаварыў Валерыя Нехаева да расстрэлу, а Аляксандра Нехаева — да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Пакараныя смерцю ў Пішчалаўскім замку
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Злачынцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску