wd wp Пошук:

Валерый Георгіевіч Кандраценка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кандраценка. Валерый Георгіевіч Кандраценка (нар. 4 верасня 1944, Віцебск) — беларускі спартсмен, трэнер па боксе. Ганаровы грамадзянін Віцебска (1988). Майстар спорту (1969), заслужаны трэнер БССР (1977), заслужаны трэнер СССР (1988).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1972).

Старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь (1984—1989). Падрыхтаваў 16 майстроў спорту, 2-х майстроў спорту міжнароднага класа (В. Масюка і Ю. Прохарава), аднаго заслужанага майстра спорту (алімпійскага чэмпіёна В. Яноўскага).

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Віцебска
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Асобы