wd wp Пошук:

Валерый Васільевіч Быкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быкаў. Валерый Васільевіч Быкаў (нар. 20 верасня 1939, г. Барнаул, РСФСР) — беларускі і расійскі архітэктар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (1999).

Біяграфія

Скончыў у 1967 годзе архітэктурны факультэт Новасібірскага інжынерна-будаўнічага інстытута імя В. У. Куйбышава. У 19671971 гадах старэйшы архітэктар, кіраўнік групы праектнага інстытута «Кемераваграмадзянпраект» у г. Новакузнецку, у 19711989 гадах галоўны архітэктар Мазырскага архітэктурна-будаўнічага аддзела інстытута «Гомельграмадзянпраект», у 19891995 гадах начальнік архітэктурна-планіровачнай майстэрні інстытута «Гомельграмадзянпраект», у 19952000 гадах галоўны архітэктар г. Гомеля.

Член Саюза архітэктраў СССР з 1971 года. Абіраўся членам праўлення Саюза архітэктараў БССР.

Пражывае ў Мазыры.

Творчасць

Палац культуры МНПЗ
Рачны вакзал у Мазыры

Асноўныя працы: кафэ «Вугольчык» у г. Новакузнецку (1968), спальны корпус са сталовай дому адпачынку ў Зянкове (1969, з С. Артамонавым), мікрараён у Калзагаі(руск.) бел. (1971), спорткомплекс у г. Бялова (1970, з С. Артамонавым). У Мазыры: аэравакзал (1972), аўтавакзал (1972, з Г. В. Вараб’ёвым[1]), кафэ «Хваля» (1974), медвучылішча (1981, з Д. Баглаевай), дзяржбанк (1982, з Д. Баглаевай), рачны вакзал (1982), Палац культуры МНПЗ (1984).

Зноскі

  1. Быков Валерий Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барнауле
Катэгорыя·Архітэктары Мазыра
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня