wd wp Пошук:

Валерый Анатольевіч Кухарчук

Валерый Анатольевіч Кухарчук (23 жніўня 1961, п. Індустрыяльны, Нурынскі раён, Карагандзінская вобласць, Казахстан) — паэт, літаратар, журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў пасёлку Індустрыяльны Нурынскага раёна Карагандзінскай вобласці Казахстана, куды бацькі па пуцёўцы камсамола паехалі на асваенне цалінных зямель. Беларус. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Ляхавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Служыў у арміі. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Першая нізка вершаў была надрукавана ў газеце «Чырвоная звязда» Іванаўскага раёна, калі юны аўтар яшчэ толькі вучыўся ў гарадской сярэдняй школе № 2. Гэта паўплывала на выбар будучай прафесіі. У 1979 годзе яго, нядаўняга дзесяцікласніка, запрасілі на штатную працу ў раёнку, дзе пазней асвоіў усе пасады: ад карэспандэнта да намесніка рэдактара.

Журналісцкая дзейнасць не шкодзіла яго станаўленню і як паэта, літаратара. Гэтаму спрыялі пастаянныя творчыя кантакты з больш сталымі пісьменнікамі, актыўная работа ў мясцовай літаратурнай сябрыне «Ясельда», цеснае супрацоўніцтва з многімі перыядычнымі выданнямі рэспублікі.

Двойчы прымаў удзел у семінарах творчай моладзі ў Ка- ралішчавічах і Іслачы. Вершы, апавяданні друкаваліся на старонках абласных газет «Заря», «Народная трыбуна», рэспубліканскіх «Чырвоная змена», «Звязда», «Белорусская нива», «Настаўніцкая газета», «ЛіМ», часопісаў «Першацвет», «Маладосць» і інш., гучалі па абласным і рэспу- бліканскім радыё і тэлебачанні, перакладзены на рускую (калектыўны зборнік «Белой Вежи свет») і ўкраінскую мовы (любашоўская газета «Нове життя»). Творы змешчаны ў шматлікіх калектыўных зборніках. Аўтар кніг паэзіі «Снежаньскі гром», «Галактыка верлібра». Бацька траіх дачок і сына.[1] Жыве ў ЗША.

Член Беларускага саюза журналістаў.

У 2006 прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Творчасць

Аўтар кніг

Публікацыі ў літаратурных зборніках

Публіцыстыка

Часопісы:

Інтэрв’ю:

Зноскі

  1. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карагандзінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Постаці Іванаўскага раёна
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта