wd wp Пошук:

Валерый Іванавіч Мурах

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мурах. Валерый Іванавіч Мурах (нар. 1939) — беларускі вучоны ў галіне санітарнай гігіены, гігіены харчавання, празаік . Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1991). Член-карэспандэнт Беларускай Акадэміі медыцынскіх навук, Расійскай Акадэміі прыродазнаўчых навук[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Мінску. Скончыў у 1966 годзе санітарна-гігіенічны факультэт Данецкага медыцынскага інстытута. Працаваў фельчарам, памочнікам санітарнага ўрача Кастрычніцкай раённай СЭС г. Мінска з 1958 па 1960 год. З 1966 па 1967 гг. загадваў аддзяленнем гігіены харчавання Фрунзенскай раённай СЭС г. Мінска[3].

З 1967 да 1970 гг. — галоўны ўрач Мінскай гарадской СЭС. Санітарны ўрач Мінскай чыгуначнай СЭС з 1970 па 1971 гг. У 1971—1984 гг. старшы навуковы супрацоўнік, у 1984—1985 гг. загадчык лабараторыі аховы навакольнага асяроддзя БелНДІП горадабудаўніцтва[3].

У 1968 г. прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук. З 1985 да 1990 гг. старшы выкладчык кафедры агульнай гігіены БелДІУУ, з 1990 па 2004 год прафесар гэтай жа кафедры. З 1990 да 2003 гг. дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра па экспертнай ацэнцы якасці і бяспекі прадуктаў харчавання МЗ РБ[3].

З 1993 да 2003 гг. галоўны спецыяліст па праблемах харчавання МЗ РБ. Асноўныя напрамкі навуковых работ ахопліваюць праблемы гігіены харчавання з аспектамі аховы навакольнага асяроддзя[3].

Навуковая і літаратурная дзейнасць

Аўтар арыгінальных распрацовак па ўзбагачэнні прадуктаў харчавання біялагічна актыўнымі рэчывамі, апублікаваў больш за 150 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 14 вучэбна-метадычных дапаможнікаў[3]. Навуковыя працы па пытаннях гігіены харчавання[2].

Аўтар кнігі ўспамінаў пра Якава Андрэевіча Ішчука — савецкага разведчыка[2].

Зноскі

  1. http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-151613&strq=l_siz=20
  2. 1 2 3 Мурох, Валерий Иванович (доктор медицинских наук; род. 1939) (руск.)
  3. 1 2 3 4 5 Мурох Валерий Иванович (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Данецкага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы Мінска
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных