wd wp Пошук:

Валдайскае возера

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Валдай.

Валдайскае возера, Валдайвозера ў сярэдняй частцы Валдайскага ўзвышша у Наўгародскай вобласці Расіі. Плошча (без астравоў) 19,7 км². Средняя глыбіня 12 м, найбольшая 60 м. У сярэдняй частцы дзеліцца востравам на два роўныя плёсы. Пратокай (даўжыня 150 м) злучаецца з возерам Ужын. У возера ўпадаюць дробныя рэчкі, выцякае Валдайка. Замярзае ў пачатку снежня, адкрываецца ў пачатку траўня. На беразе Валдайскага возера размешчаны горад Валдай.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Наўгародскай вобласці
Катэгорыя·Басейн Нявы
Катэгорыя·Валдайскі раён