wd wp Пошук:

Валасяніца пярэстая

Валасянiца пярэстая, мухалоўка-стракатка (Ficedula hypoleuca) — птушка сямейства мухалоўкавых.

Апісанне

Даўжыня цела 13-14 см, размах крылаў 21,5-24 см. Самец у гнездавы перыяд з чорным альбо цёмна-карычневым верхам цела (таксама i надхвосцем), белым ілбом. У самкi верх цела алiўкава-буры (таксама i лоб). У абодвух полаў на крыле белая пляма i белыя палосы па краях хваста. Маладыя падобныя да самкi. Голас: рытмiчныя, меладычныя гукі, якія ўзносяцца і ападаюць.

Пашырэнне

Арэал: Еўропа (акрамя Iсландыi, Iталii i мiжземнаморскiх краiн) на ўсод ад iх, поўдзень Украiны i Расii, частка Азіі да вярхоўяў р. Енiсей, Паўночна-Заходняя Афрыка.

Насяляе прарэджаныя старыя лiсцевыя цi мяшаныя лясы з мноствам дуплiстых дрэў, паркі і вялікія па плошчы сады. У Швейцарыi даходзiць па альпiйскiх далiнах да 1000 м (нават да 1600 м), засяляючы ўскрайкi лясоў i лугоў, а таксама будынкi. У Алжыры i Марока даходзiць да 1200-1800 м над у.м. у кедравых, дубовых i сасновых лясах, у Татрах 1100 м. У Англii сустракаецца на ўзгорках, парослых дубамi з падростам i моцным лiсцевым подсцiлам.

Пералёты від. Месца зімовак: Трапiчная Афрыка на поўдзень ад Сахары, галоўным чынам на поўнач ад Гвiнейскага заліва.

Падвіды

Асаблівасці біялогіі

Гняздо будуе ў дупле (натуральным ці штучным) на вышынi 2-6 м над зямлёй, няшчыльнае, з сухіх лістоў, каранёў i травы з прымессю лыка (часта з насеннем клёнаў, грабаў і ліп). Высцілка з шырокай травы, карэньчыкаў, кавалкаў лістоў і лыка, часам пер’я i шэрсцi.

Адкладвае 5-7 (часам 4-8) яек. Сустракаюцца гнёзды з большай колькасцю яек (да 20); гэта кладкi 2-3 самак. Яйкі асiметрычныя, таўсцейшыя на адным канцы, даволi вострыя на вузейшым канцы, бледна-блакітныя, рэдка з нешматлiкiмi ржава-карычневымi крапінкамi.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Мухалоўкавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта