wd wp Пошук:

Вазок

Вазок — лёгкія выязныя сані ў беларусаў і іншых славянскіх народаў. Вядомы са старажытных часоў.

Выгляд і форма

Вазок XVII ст.

Знешні выгляд і форма вазка залежалі ад заможнасці і сацыяльнай прыналежнасці іх уладальнікаў. Утульны, дэкаратыўна аздоблены кузаў меў звычайна козлы для вазніцы, яго абшывалі лубам або тонкімі дошкамі, y заможнай шляхты абівалі знутры сукном, высцілалі футрам, часам вазок быў з закрытым ці паўзакрытым верхам. Сяляне нярэдка замест вазка выкарыстоўвалі развалкі, паверх якіх y задняй частцы мацавалі трохбаковую рашотчатую спінку («драбінку») або плецены паўкош. У сельскай мясцовасці карыстаюцца і ў наш час.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Транспарт
Катэгорыя·Транспартныя сродкі