wd wp Пошук:

Вазапісец Поласа

Сірэны на лекане аўтарства Вазапісца Поласа, каля 600—575 да н. э.
Луўр CA 3059
Луўр E814

Вазапісец Поласа — вазапісец, які працаваў у атычным чорнафігурным стылі. Яго працы датуюцца з 575 па 565 год да нашай эры.

Творчасць

Палос меў асабісты адметны стыль, хоць і не валодаў выключным мастацкім талентам. Стылістычна ён нагадвае працы вазапісцаў больш ранняй групы Рагуза, якія знаходзіліся пад моцным уплывам Карынфскага вазапісу. Ён быў вельмі прадуктыўным. Яго умоўная назва паходзіць ад штрыхаваных поласаў, якія насілі жанчыны, жывёлы і сірэны, намаляваныя ім. Больш за 100 вядомых ваз і фрагментаў прыпісваюцца яму. Творы гэтага аўтара былі шырока распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі грэчаскага свету, як мяркуецца, сярод менш патрабавальных кліентаў. Яны былі знойдзеныя ад Афін і Атыкі па Паўднёвай Італіі, у Іспаніі, у Кірэнаіке, Егіпце і Малой Азіі. Ён упрыгожваў усе сучасныя яму формы вазапісу, але аддаваў перавагу талеркам і леканам.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вазапісцы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў