wd wp Пошук:

Вадзім Уладзіміравіч Саранчукоў

Вадзім Уладзіміравіч Саранчукоў (нар.19 красавіка 1980) — грамадскі дзеяч Беларусі. Член і намеснік старшыні партыі БНФ[1]. Старшыня гродзенскай гарадской арганізацыі БНФ[2][3].

Дзяцінства. Вучоба

Нарадзіўся 19 красавіка 1980 года. Вучыўся ў школах у Гродне з 1987 па 1997 гады: №№ 24 (1987—1991), 26 (1992—1995), 13 (1996—1998). Вырас у Беларусі. Вучыўся з 1998 па 2001 гады ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Закончыў юрыдычны факультэт. Правазнаўца ў галіне грамадзянскага права.

Дарослае жыццё

Пасля заканчэння вучобы ў ВНУ пачаў грамадскую дзейнасць у ГА БНФ. Неаднаразова быў арыштаваны. Займаўся з 1998 года прадпрымальніцкай дзейнасцю. Зараз займаецца рамесніцкай дзейнасцю. Палітычнай дзейнасцю пачаў займацца з 1998 года[4].

Чарнобыльская аварыя

В. Саранчукоў падтрымлівае дзейнасць БНФ па пытанні Чарнобыльскай аварыі на АЭС. Ён упэўнены, што каб не пазіцыя Беларускага Народнага Фронту, пра Чарнобыльскую катастрофу ўсе б даўно забыліся. Цяпер таксама ёсць праблемы: адменены чарнобыльскія льготы, пачалося будаўніцтва АЭС, але гарантыі самой пабудовы, захавання адкідаў, усё гэта выклікае вельмі шмат пытанняў і прэтэнзій[5].

Дзейнасць

У Свіслацкім раёне ў 2012 годзе прымаў удзел ва ўшанаванні памяці братоў Каліноўскіх. За гэта быў пакараны адміністрацыйным штрафам[6]. Выступае супраць адкрытай мяжы з Расіяй. На думку В. Саранчукова гэта дае магчымасць завозу наркотыкаў і зброі на Беларусь[7]. Выступае за развіццё малога памежнага руху паміж Беларуссю і суседнімі краінамі: Польшча, Літва[8].

Выбары 2015 года

Удзельнічаў у выбарах кіраўніка Беларусі ў 2015 годзе. Вынікі выбараў В. Саранчукоў падвёў так:

– Кампанія, якая скончылася, назваць яе выбарамі, мякка кажучы, язык не паварочваецца. Тое назіранне, якое партыя БНФ праводзіла падчас датэрміновага і асноўнага галасавання толькі пацвярджае класічныя парушэнні падчас падліку галасоў. Зноў назіральнікі не бачуць бюлетэні, не ведаюць, адкуль бяруцца лічбы, запісаныя ў пратакол. Камісіі створаны без удзелу нашых людзей. Таму казаць, што кампанія мае нейкую вялікую адметнасць ад папярэдніх кампаній — не выпадае. Усё прайшло пад кантролем і без удзелу як палітычных апанентаў, так і грамадства.

— Вадзім Саранчукоў: Склалі каля двух дзясяткаў скаргаў

[9]

Указ пра дармаедаў. Паклёп на В. Саранчукова. Суд

В. Саранчукоў прымаў удзел у народных выступленнях у пачатку 2017 года. Яны былі выкліканыя падаткам на дармаедства. Вадзім Саранчукоў 14 сакавіка 2017 года быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за палітычную дзейнасць і абарону правоў простых людзей[10]. Касацыйныя скаргі ў абласны суд нічога не далі[11]. Дзяржаўныя СМІ Гродзенскай вобласці пачалі дзейнасць па прыніжэнні і высмейванні В. Саранчукова. Была паказана стужка, дзе В. Саранчукоў быў абвінавачаны ў дармаедстве. У адказ В. Саранчукоў напісаў скаргу ў пракуратуру і заявіў «Радыё Рацыя»:

Незалежныя беларускія медыя зрабілі гэтай стужцы і тэлеканалу вельмі моцную рэкламу, на якую, як я мяркую, нават не спадзявалася Гродзенскае тэлебачанне. Бо калі фільм з’явіўся на «Ютубе», было некалькі дзясяткаў праглядаў. А пасля таго, як пра яго напісалі незалежныя СМІ, праглядаў стала больш за 10 тысячаў. Я пра стужку таксама даведаўся праз незалежныя медыя.

— Вадзім Саранчукоў патрабуе афіцыйных выбачэнняў

[12]

Пазней В. Саранчукоў пазваў у суд Гродзенскае тэлебачанне[13]. Суд ішоў па-беларуску. На судзе 6 ліпеня 2017 года прадстаўнік тэлебачання Барыс Кунцэвіч заявіў, што аўтара стужкі няма, бо рабіла гэтае “кіно” ўся рэдакцыя тэлебачання[14][15][16].

100 гадоў БНР

В. Саранчукоў прымаў удзел у святкаванні 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР[17]. Збор удзельнікаў быў прызначаны на 13 гадзіну ў Калоскім парку Гродна. Канцэрт-мітынг пачаўся а 14 гадзіне і працягнуўся да 17 гадзіны. Падчас канцэрту ў Калоскім парку быў фудкорт і сувенірны кірмаш. Улады дазволілі прыносіць бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».[18]

Намеснік старшыні партыі БНФ

З 30 верасня 2017 года займае пасаду намесніка старшыні партыі БНФ. З пачатку 2001 года Вадзім Саранчукоў займае пасаду старшыні гродзенскай гарадской арганізацыі БНФ[19]. У красавіку 2018 года В. Саранчукоў быў пераабраны на пасаду старшыні гродзенскай гарадской арганізацыі БНФ.

“На маю думку галоўным прыярытэтам нашай працы ў бліжэйшай будучыні павінна стаць праца з людзьмі. Прыцягненне новых сябраў у шэрагі нашай арганізацыі. Я вельмі спадзяюся, што тыя новыя людзі якія прыйшлі да нас і тыя, хто даўно у шэрагах Партыі БНФ, будуць больш надаваць увагі нашай партыйнай справе, чым гэта было раней”.

— Вадзім Саранчукоў абраны старшынём Гродзенскай арганізацыі Партыі БНФ[20]

Сям’я

Жанаты. Мае трох дзяцей.

Веравызнанне

Праваслаўны. Вызначае свае погляды, як нацыяналіст.

Зноскі

  1. Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў
  2. 10 красавіка Вадзім Саранчукоў быў пераабраны на пасаду старшыні Гродзенскай рады БНФ. Архівавана 25 красавіка 2018.
  3. Вадзім Саранчукоў абраны старшынём Гродзенскай арганізацыі Партыі БНФ
  4. Вадзім Саранчукоў з 1998 года ўдзельнічаў у вулічных акцыях апазіцыі. З часам вулічны баец «Маладога фронту» ператварыўся ў партыйнага функцыянера – што рэдкасць. Мы размаўляем з Вадзімам Саранчуковым у офісе Партыі БНФ у Гродна. Ён зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты на мясцовых выбарах і паказвае сваю перадвыбарчую ўлётку. Яе рэзюмэ – выбараў не будзе.
  5. Вадзім Саранчукоў: “Калі б не БНФ, праўда пра Чарнобыльскую катастрофу магла б не быць выкрытая” Архівавана 25 красавіка 2018.
  6. Вадзім Саранчукоў - чарговы абвінавачаны ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве ў Свіслачы(недаступная спасылка)
  7. Вадзім Саранчукоў: Змагацца з наркатрафікам трэба найперш на мяжы(недаступная спасылка)
  8. Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вадзім Саранчукоў разам з грамадскімі актывістамі правёў пікет у падтрымку малога памежнага руху. Пікет адбыўся ў цэнтры Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай.(недаступная спасылка)
  9. Радыё Рацыя
  10. Вадзім Саранчукоў — кіраўнік гарадской арганізацыі партыі БНФ у Гродне. Ежы Грыгенча — актывіст партыі АГП. Іх асудзілі 14 сакавіка за акцыю 19 лютага за адмену дэкрэту аб «дармаедах» Архівавана 19 ліпеня 2018.
  11. Разгляд касацыйных скаргаў Мікалая Саляніка, Галіны Ламашэвіч і Вольгі Верамеенка прадоўжыцца
  12. Радыё Рацыя
  13. Суд за абарону гонару і годнасці Вадзіма Саранчукова ў Гродне пройдзе 14-га ліпеня, а 10-40. Пасля працяглага папярэдняга паседжання суддзя Ленінскага раённага суда Ксенія Стасюкевіч удакладніла патрабаванні грамадскага актывіста, які мяркуе, што фільм, які быў паказаны „Тэлерадыёкампаніяй Гродна” пад назвай „Марш у нікуды” зневажае яго і падрывае дзелавую рэпутацыю яго, як рамесніка.
  14. На першым пасяджэнні аўтарства паклёпніцкіх звестак у фільме суддзя Ксенія Стасюкевіч даведацца не змагла. Прадстаўнік тэлерадыёкампаніі “Гродна” Барыс Кунцэвіч сказаў, што ў фільма калектыўны аўтар, і таму, на падставе закону аб аўтарскім праве, фільм з’яўляецца калектыўнай працай, і з гэтай прычыны адказваць будзе цалкам рэдакцыя, без прадстаўлення імёнаў.
  15. Вадзім Саранчукоў супраць “Беларусь 4”: чыя возьме?
  16. Гродзенец супраць гродзенскага тэлебачання: грамадскі актывіст Вадзім Саранчукоў абараняе годнасць у судзе
  17. «Мы зладзілі народнае свята», — арганізатары #БНР100 у Гродне
  18. Гродзенскія ўлады дазволілі канцэрт-мітынг да Дня Волі Архівавана 17 студзеня 2021.
  19. Моцны, энергічны, напорысты Вадзім, які ўзначаліў Гродзенскую арганізацыю ў пачатку 2001 года, быў маім супернікам на IV Сойме Маладога Фронту ў чэрвені 2002 года. Сойм большасцю галасоў прыняў прапанаваную ім Стратэгію дзейнасці МФ на 2002—03 гг., і дэбаты ў пытанні выбараў Старшыні праходзілі вельмі драматычна: яўна пахла зменай кіраўніцтва. Мне ўдалося перамагчы, набраўшы 88 галасоў дэлегатаў супраць 71 (56% на 44%), але ўсе прызнавалі: Вадзім выявіў сябе як выбітны лідар, здольны захапляць і пераконваць моладзь.
  20. Старонка БНФ
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе