wd wp Пошук:

Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вадзім Бразоўскі (нар. 1 лютага 1968, Новакузнецк) — былы беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі абаронцы), а потым трэнер.

Кар’ера

Клубная

Выхаванец мазырскага футбола, у савецкія часы гуляў за жодзінскае «Тарпеда». Пасля выступаў за розныя клубы Вышэйшай лігі Беларусі, некаторы час гуляў у Латвіі. У 1999 вярнуўся ў «Тарпеда», якое на той час гуляла ў Першай лізе. Скончыў кар’еру іграка ў 2002 у складзе МТЗ-РІПА.

Трэнерская

З 2003 працаваў у сістэме «Дарыды». Быў трэнерам дубля, другім трэнерам, двойчы выконваў абавязкі галоўнага трэнера (у кастрычніку-лістападзе 2006 і ў чэрвені 2007). У студзені 2008 быў прызначаны галоўным трэнерам «Дарыды».

У сезоне 2008 «Дарыда», якая мела значныя фінансавыя праблемы, заняла апошняе месца ў чэмпіянаце і спыніла існаванне, а Бразоўскі перайшоў на працу спачатку ў слонімскі «Камунальнік», а ў 2011 апынуўся ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».

У сакавіку 2012 узначаліў дубль, у маі 2012 пасля адстаўкі Сяргея Гурэнкі быў прызначаны выканаўцам абавязкаў, а потым і галоўным трэнерам жодзінскага клуба. Спачатку пад кіраўніцтвам Бразоўскага «Тарпеда-БелАЗ» набірала ачкі, але потым скацілася на апошні радок табліцы, і ў лістападзе 2012 (за два туры да канца чэмпіянату) Бразоўскі быў адпраўлены ў адстаўку.

У студзені 2013 заняў пасаду начальніка аддзела моладзевага футбола «Тарпеда-БелАЗ»[1].

Спасылкі

Зноскі

  1. Разное. Вадим Бразовский занял должность начальника отдела молодежного футбола “Торпедо-БелАЗ”
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новакузнецку
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Блазма
Катэгорыя·Футбалісты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Магілёў
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дарыда
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Трансмаш Магілёў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы