wd wp Пошук:

Вадзяны скарпіён звычайны

Вадзяны скарпіён звычайны[1] (Nepa cinerea) — від насякомых сямейства Вадзяныя скарпіёны (Nepidae).

Апісанне

Цела плоскае, шырокае, з двума дыхальнымі трубачкамі на канцы брушка. Пярэднія ногі некалькі нагадваюць клюшні скарпіёна. Даўжынёй 12-20 мм, шэрага. радзей чарнаватага колеру; крылы з чырвонымі або жаўтлявымі жылкамі.

Распаўсюджанне

Шырока вядомы від, які сустракаецца ў невялікіх стаячых вадаёмах і рэках з павольным цячэннем і багатай расліннасцю.

Экалогія

Палюе часцей за ўсё з засады, прытаіўшыся на воднай расліне. Нечакана выкідвае пярэднія лапы і хапае ахвяру, протыкая яе хабатком. Самка адкладае яйкі ў тканкі водных раслін.

Зноскі

  1. Вадзяныя скарпіёны // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 397

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вадзяныя скарпіёны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе