wd wp Пошук:

Вадзяныя скарпіёны

Вадзяныя скарпіёны[3] (Nepidae) — сямейства насякомых.

Апісанне

Даўжыня 25-45 мм. Цела плоскае або моцна выцягнутае, з доўгай дыхальнай трубкай на канцы; пярэднія ногі хапальныя. Распаўсюджаныя шырока, асабліва шматлікія ў Інда-Малайскай, Эфіопскай і Неатрапічнай абласцях. Каля 15 родаў, якія аб’ядноўваюць каля 170 відаў. Жывуць у багатых расліннасцю прэсных стаячых вадаёмах.

Харчаванне

Драпежнікі; пільнуюць здабычу, трымаючыся ля паверхні вады. Нападаюць на дробных водных жывёл, нават на малявак рыб (шкодзяць сажалкавай рыбагадоўлі). Па ўсёй Палеарктыцы сустракаюцца віды родаў Nepa і Ranatra.

Зноскі

  1. Lansbury, I. (1974). A new genus of Nepidae from Australia a revised classificatin of the family (Hemiptera: Heteroptera). Journal of Australian Entomological Society 13: 219–227. DOI:10.1111/j.1440-6055.1974.tb02176.x (англ.)
  2. 1 2 Štys, P., Jansson, A. (1988). Check-list of recent family-group and genus-group names of Nepomorpha (Heteroptera) of the world. Acta entomologica fennica 50: 1-44. (англ.)
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі. — 10 000 экз.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Вадзяныя скарпіёны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумара тома