wd wp Пошук:

Вадзяныя кляшчы

Вадзяныя кляшчы (Hydrachnidiae) — група кляшчоў, якія аб’ядноўваюцца па спосабу жыцця (у вадзе).

У гідрахнел (Hydrachnellae) афарбоўка звычайна яркая; даўжыня цела 0,3-5,0 мм. З яек выходзіць 6-ногая лічынка, у шматлікіх відаў паразітуе на насякомых; яна ператвараецца ў 8-ногую німфу, а апошняя — ў дарослага кляшча. Драпежнікі; высмоктваюць рачкоў, лічынак насякомых. Шырока распаўсюджаныя; жывуць у стаячых і цякучыя вадаёмах, халодных крыніцах, падземных водах. Прадстаўнікі аднаго роду сустракаюцца ў гарачых крыніцах. Каля 5000 відаў.

Галакарыды (Halacarae) — дробныя (не больш за 1 мм) расліннаедныя або драпежныя формы. У развіцці праходзяць чатыры стадыі: 6-ногая лічынка, I-німфа, II-німфа і дарослы клешч. Два сямействы, якія аб’ядноўваюць больш за 200 відаў. Прадстаўнікі сямейства Halacaridae жывуць ва ўсіх морах на розных глыбінях, асабліва багатыя ў сублітаралі. Прадстаўнікі другога сямейства — Porohalacaridae — жывуць у прэсных водах, сустракаюцца рэдка.

Зноскі

  1. Di Sabatino, A., Gerecke, R., Martin, P. (2000). The biology and ecology of lotic water mites (Hydrachnidia). Freshwater Biology 44 (1): 47–62. DOI:10.1046/j.1365-2427.2000.00591.x
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Трамбідыформныя кляшчы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL