wd wp Пошук:

Вадалюб вялікі

Вадалюб вялікі[1] (Hydrophilus aterrimus) — буйны водны жук сямейства вадалюбы (Hydrophilidae).

Апісанне

Даўжыня цела 32-43 мм. Цела вугальна-чорнага ці зеленавата-чорнага колеру. Па баках брушка з рудымі плямкамі. Вусікі тоўстыя, булавападобныя, прымяняюцца для захопу паветра пры ўсплыванні. Заднія ногі плавальныя.

Лічынка конусападобнай формы, даўжыня цела 7-9 см.

Спосаб жыцця і харчаванне

Насельнік стаячых вадаёмаў, зарослых воднай расліннасцю. Дарослыя жукі вядуць водны спосаб жыцця, але плаваюць не занадта добра, аддаючы перавагу поўзанню па водных раслінах. Для абароны ад ворагаў ўжываюць густую чорную вадкасць, якая выбрасваецца з брушка, і шыпенне.

Лічынкі таксама не любяць плаваць, у асноўным сядзяць на месцы або поўзаюць па дне.

Імага кормяцца лісцем водных раслін, а лічынкі ў асноўным дробнымі малюскамі.

Арэал

Сустракаюцца ў Еўразіі аж да Далёкага Усходу.

Зноскі

  1. Лапацін І. К. Вадалюбы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 393

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вадалюбы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак