wd wp Пошук:

Біяартаганальная хімія

Біяартаганальная хімія — канцэпцыя ў біяхіміі, якая датычыцца любой хімічнай рэакцыі, якая можа адбывацца ўнутры жывых сістэм, не ўмешваючыся ў натуральныя біяхімічныя працэсы. Тэрмін быў прыдуманы Каралін Бертоцы ў 2003 годзе[1]. Выкарыстоўваючы метады клік-хіміі, Бертоцы пашырыла і адаптавала іх для прымянення ў біяхіміі і малекулярнай біялогіі, за што ў 2022 годзе атрымала Нобелеўскую прэмію па хіміі. З моманту свайго з’яўлення канцэпцыя біяартаганальных рэакцый дазволіла вывучаць біямалекулы, напрыклад гліканы, бялкі і ліпіды, у рэальным часе ў жывых сістэмах без клетачнай таксічнасці.

Зноскі

  1. Prescher J. A., Dube D. H., Bertozzi C. R. Chemical remodelling of cell surfaces in living animals (англ.)  // Nature. — 2004. — Vol. 430. — P. 873—877. — doi:10.1038/nature02791

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Арганічная хімія
Катэгорыя·Малекулярная біялогія
Катэгорыя·Біяхімія