wd wp Пошук:

Бітва пад Зэльвай

Бі́тва пад Зэ́львай — бітва ў часе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, якая адбылася 45 ліпеня 1792 года.

Атрымаўшы паразу пад Мірам 10 чэрвеня 1792, літоўскі корпус пачаў адступленне. 4 ліпеня атрад пяхоты (каля 1200 штыкоў) пад камандаваннем маёра Ведэльштэта на бродзе праз Зэльвянку сутыкнуўся з авангардам царскага войска. Пасля кароткага бою атрад заняў брод і ўтрымліваў свае пазіцыі да змяркання.

Увечары пачаўся лівень, і Міхал Забела загадаў разбіць лагер каля ракі, палічыўшы, што благое надвор’е стрымае рускіх. Наступным ранкам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, рускія перагрупаваліся, пад дажджом пераправіліся праз раку і неспадзявана атакавалі літоўскае войска. Міхал Забела прыняў рашэнне адступаць.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Падзеі 4 ліпеня
Катэгорыя·Ліпень 1792 года
Катэгорыя·Бітвы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Бітвы ў Беларусі
Катэгорыя·Падзеі 5 ліпеня
Катэгорыя·1792 год у Беларусі
Катэгорыя·Зэльва
Катэгорыя·Бітвы вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года