wd wp Пошук:

Біржавы мост

Біржавы мост (з 1922 па 1989 гады — мост Будаўнікоў) — развадны мост цераз Малую Няву ў Санкт-Пецярбургу. Злучае паміж сабой Васільеўскі і Петраградскі астравы. Мост размешчаны паміж Біржавой плошчай на стрэлцы Васільеўскага вострава і Мытнінскай набярэжнай на Петраградскай старане. Ніжэй па цячэнні знаходзіцца Тучкоў мост. Бліжэйшая станцыя метро — «Спартыўная». 6 красавіка 1894 года мост атрымаў назву Біржавы. У кастрычніку 1918 г. мост перайменавалі ў мост Будаўнікоў — меліся на ўвазе будаўнікі новага камуністычнага грамадства. Назва праіснавала да 22 верасня 1989 года, пасля чаго масту вярнулі гістарычную назву.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Развадныя масты Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Стальныя масты
Катэгорыя·Масты цераз Малую Няву