wd wp Пошук:

Біргіта Вальберг

Біргіта Вальберг (швед. Birgitta Valberg), у замужжы Хансан (швед. Hansson: 16 снежня 1916, Стакгольм — 29 сакавіка 2014, Лідынгэ) — шведская актрыса, уладальніца прэміі «Залаты жук» за галоўную жаночую ролю 1976/77 года.

Біяграфія

Біргіта Вальберг нарадзілася ў сям’і прафесара Паўля Вальберга і Алін Гунбар. Вучылася ў тэатральнай школе Каралеўскага драматычнага тэатра з 1940 па 1943 год. З першага года пачала граць на сцэне тэатра і заставалася ў яго трупе на працягу 56 гадоў, з 1940 па 1996 год. За гэты час яна выканала 137 роляў, грала ў спектаклях рэжысёраў Альфа Шоберга, Улафа Муландэра і Інгмара Бергмана.

Кінематаграфічная кар’ера Вальберг пачалася раней: яна дэбютавала ў 1934 годзе ў фільме Акселя Бранерса «Unga hjärtan». У 1977 годзе ёй была прысуджана Шведскага інстытута кіно «Залаты жук» у намінацыі «Лепшая актрыса ў галоўнай ролі» за ролю Каты Вік ў фільме рэжысёра Гунель Ліндблум «Райскі куток», спрадзюсіраваны Інгмара Бергманам. Яна таксама агучвала Нісі-таўстагузка (швед. Rumpnissarna) у фільме Тагэ Даніэльсана «Роння, дачка разбойніка» (1984) паводле аповесці Астрыд Ліндгрэн. З 1943 года яна таксама перыядычна грала ў Радыётэатры.

Памерла 29 сакавіка 2014 года на 98-м годзе жыцця, пахавана на могілках горада Лідынгэ.

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў камуне Лідынгэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 29 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня