wd wp Пошук:

Біргіта Андэрсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андэрсан.

Ула Біргіта Хелена Андэрсан Бай (народжаная Андэрсан, нар. 20 красавіка 1933) — шведская актрыса і комік. Лаўрэат прэміі Hedersguldbaggen Шведскага інстытута кіно (2015).

Біяграфія

Біргіта Андэрсан нарадзілася 20 красавіка 1933 года ў шведскім горадзе Марыестад ў сям’і гандляра.

Сваю папулярнасць яна здабыла як актрыса розных музычных шоу, дзе выступала спачатку разам з Павелам Рамелем і Карлам Герхардам і затым з камедыйным дуэтам Хасэ і Таге. Сярод найбольш вядомых яе работ — ролі ў фільмах і шоў Gula Hund, Att Angöra en Brygga, Spader, Madame !, Äppelkriget, Ägget är löst, Picassos Äventyr і Häxan Surtant.

У 1967 годзе яна выканала ролю Бабулькі-дробкі-з-чайную-лыжку (персанаж кнігі Альфа Пройсена) ў шведскім калядным календары з аднайменнай назвай. Гэты тэле- і радыёсерыял меў вялікі поспех. Пазней у яна выканала ролю Букля ў дзіцячым шоу Från A till Ö — En Resa Orden runt (1974) і маленькага троля Дэйзі ў шоў Trolltider (1979).

У 1989 і 1995 гадах выканала ролю Дорыс у камедыйным кінасерыяле Jönssonligan (Банда Ёнсана).

Зноскі

  1. Birgitta Andersson // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Асобы