wd wp Пошук:

Біні

Скульптура на сцяне палаца ў каралеўстве Бенін, XVI—XVIII стст.

Біні (саманазва — біні, абіні, эда, еда) — народ на поўдні Нігерыі. Жывуць на правым беразе ніжняга цячэння ракі Нігер (галоўным чынам — у штаце Эда). Колькасць — каля 1,3 млн чалавек.

Мова

Гавораць на мове эда (ада, авейда, авіёба) цэнтральнай групы эдаіднай галіны бенуэ-кангалезскіх моў. Разам з біні ў групу народаў, якія гавораць на эдаідных мовах, уваходзяць ішан, урхоба, ісока, іўбіясакон, этсака і інш.

Гісторыя

Біні — стваральнікі раннепалітычнага ўтварэння Бенін, этнічна, гістарычна і культурна блізкія да ёруба.

Рэлігія

Частка біні — хрысціяне (пратэстанты і каталікі), частка прытрымліваецца традыцыйных вераванняў.

Традыцыйная рэлігія — культы продкаў, кіраўніка-обы, святых жывёл, сіл прыроды. Вярхоўнае божаства — Оса, найбольш шанаванае — Олакун (бажаство багацця, урадлівасці, воднай стыхіі). Традыцыйныя святы — аграрнага і жыццёвага цыклу. Фальклор — касмаганічныя міфы, этнагенетычныя і гістарычныя легенды, казкі пра жывёл і інш. У кожнай вёсцы ёсць пераказчыкі казак і міфаў, якія карыстаюцца вялікай пашанай. Асноўныя музычныя інструменты — барабаны (эма; вядома 17 разнавіднасцей), бронзавыя званочкі (эрова), сяміструнная арфа (акпата) і інш.

Культура

Традыцыйная культура тыповая для народаў Верхне-Гвінейская вобласці. Асноўны занятак — ручное падсечна-агнявое земляробства. Традыцыйна жывуць таксама ў гарадах. Развіты пляценне, ткацтва, ганчарства, апрацоўка дрэва і металу, разьба па косці, ліццё па васковай мадэлі з металічных сплаваў (так званыя бенінскія бронзы). Захоўваюцца сляды рамеснай спецыялізацыі асобных гарадскіх суполак, вялікія сем’і, сістэма ўзроставых класаў, строгая экзагамія лініджы і вірылакальнасць шлюбу, улада вярхоўнага кіраўніка, яго лініджы і тытулаваных старэйшын. Меліся маляваныя знакі-фразаграмы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нігера-кангалезскія народы
Катэгорыя·Народы і нацыянальнасці паводле алфавіта
Катэгорыя·Народы Нігерыі