wd wp Пошук:

Біблія Веліслава

Біблія Веліслава (лац.: Velislai biblia picta) — ілюмінаваны манускрыпт, створаны ў 1325—1349. Гэта Біблія з’яўляецца адной з самых вялікіх кніг Сярэднявечча, паколькі нават пасля страты некалькіх аркушаў змяшчае амаль сем з паловай соцен выяў.

Апісанне

Праха

Манускрыпт па сутнасці з’яўляецца кніжкай з малюнкамі(руск.) бел. па Бібліі, паколькі тэкст абмяжоўваецца кароткімі назвамі або апісаннямі 747 выяў са Старога і Новага Запавету, пісанняў пра Антыхрыста, Дзеянняў Апосталаў і з легенд пра святых, асабліва Святога Вацлава. Рукапіс з’яўляецца прыкладам Бібліі бедных(руск.) бел., хоць не тыповай формы, якая мае шмат больш малюнкаў. Большасць выяў створаны толькі чарніламі, хоць на некаторых і выкарыстаны колеры.

Рукапіс складаецца са 188 фоліа(англ.) бел. з пергаменту, з памерам старонкі 307 х 245 мм. Ён знаходзіцца ў Чэшскай нацыянальнай бібліятэцы(руск.) бел. ў Празе. Манускрыпт быў створаны некалькімі мастакамі, верагодна, для каноніка(руск.) бел. Веліслава (пам. 1367), натарыуса Яна Сляпога і яго сына Карла IV, якія жілі ў Празе. Сам Веліслаў прадстаўлены на каленях перад статуяй Святой Кацярыны Александрыйскай на фоліа 188r.

У 2006 годзе Веліславава Біблія была ўключана ў Спіс нацыянальных помнікаў культуры Чэшскай Рэспублікі(руск.) бел.[1].

Сучасныя перавыданні

У 2007 годзе выдавецтва Archa 90 стварыла факсіміле-выданне Веліслававай бібліі ў накладзе 799 асобнікаў. У 2008 годзе выпусцілі набор з 69 асобнікаў, выданых на паперы ручной працы, якія максімальна нагадваюць арыгінальны рукапіс, іх кошт склаў каля 149 тысяч чэшскіх крон за адзін[2].

Зноскі

  1. Спіс нацыянальных помнікаў культуры Чэшскай Рэспублікі
  2. Faksimile «středověkého komiksu» stojí 149 tisíc, idnes.cz, 29. 4. 2008

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Творы XIV стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы
Катэгорыя·Біблейскія рукапісы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Культура Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле