wd wp Пошук:

Бібліятэка імя Івана Вазава

Бібліятэка імя Івана Вазава пры новым чыталішчы імя Хрыста Боцева 1884 года (балг.: Библиотека „Иван Вазов“ при НЧ „Христо Ботев 1884“) — балгарская бібліятэка і сучасны агульнаадукацыйны інстытут, які размяшчаецца ў горадзе Боцеўград, цэнтры аднайменнай абшчыны. Займаецца зборам, захоўваннем і апрацоўкай розных бібліятэчных фондаў, абслугоўваннем чытачоў, ажыццяўляе даведачна-бібліяграфічную і інфармацыйную дзейнасць, выконвае арганізацыйна-метадычныя функцыі на тэрыторыі Боцеўграда і прадастаўляе свабоднае карыстанне бібліятэчна-інфармацыйнымі рэсурсамі. Садзейнічае павышэнню адукацыйнага ўзроўню, прадаўжэнню атрымання адукацыі, інфармаванасці, якасці жыцця, сацыяльнай інтэграцыі і пашырэнню электроннага доступу да інфармацыі.

Гісторыя бібліятэкі

Бібліятэка імя Івана Вазава адлічвае сваю гісторыю ад 1883 года, калі адкрылася чыталішча «Напредък» (балг.: Передовик). Першапачатковы кніжны фонд склаў ад 700 да 800 тамоў і быў падораны мясцовымі патрыятычна настроенымі жыхарамі. Арганізаваная бібліятэчная дзейнасць адлічвае сваю гісторыю дэ-юрэ з 1924 года, калі ў новым адкрытым чытальным зале з’явілася спецыяльнае бібліятэчнае памяшканне. Пасля 1973 года бібліятэка пераехала ў новы будынак чыталішча імя Хрыста Боцева, яе фонд налічваў ужо 45 тысячаў тамоў. 17 верасня 1981 года адкрыўся новы будынак чыталішча і бібліятэкі імя Івана Вазава.

У цяперашні час збор налічвае 84 911 адзінак: гэта кніжныя томы, перыёдыка, аўдыёвізуальныя дакументы, графічныя выявы, нотныя выданні і г. д. Штогод абслугоўваецца да 2 тысячаў пастаянных чытачоў, выдаецца 48 тысячаў дакументаў, колькасць наведвальнікаў складае 26 тысячаў чалавек. У бібліятэцы ёсць тры аддзела: дзіцячы аддзел, аддзел для дарослых і інфармацыйны аддзел (з інтэрнэт-доступам). Аўтаматызацыя працэсаў вядзецца з 2003 года. Бібліятэка ўключана ў Інтэграваную бібліятэчна-інфармацыйную сістэму E-Lib.

З 2007 года ў бібліятэцы дзейнічае Спецыялізаваная чытальная зала для студэнтаў Міжнароднай вышэйшай бізнес-школы. 2 снежня 2010 года ў бібліятэцы была ўстаноўлена і выпрабаваная кампутарная тэхніка ў рамках праграмы «Глабальныя бібліятэкі(балг.) бел.»: 13 кампьютараў, ноўтбук, мультыфункцыянальная прылада, каляровы прынтэр, праектар і экран.

Структура і дзейнасць

Аддзел для дарослых

Аддзел для дарослых

Абслугоўвае ўсіх чытачоў ва ўзросце ад 14 гадоў. Тут праводзіцца поўная рэгістрацыя новых чытачоў, якія прад’яўляюць пасведчанне асобы і атрымліваюць чытацкі білет, дзякуючы якім могуць карыстацца ўсімі аддзеламі бібліятэкі. Больш за 60 тысячаў кніжных тамоў, падзеленых па галінах ведаў і выкладзеныя ў свабодны доступ, могуць брацца на дом. Праз традыцыйны азбучны і сістэматызаваны каталог, а таксама праз электронны каталог можа быць прадастаўлена бібліяграфічная даведка. Арганізуюцца выставы і сустрэчы з пісьменнікамі.

Дзіцячы аддзел

Дзіцячы аддзел

Абслугоўвае дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў. Фонд налічвае больш за 16 тысячаў кніг, дзіцячых часопісаў і аўдыёкасет з казкамі. Падтрымліваецца электронны, сістэматычны і загалоўны каталог, тэматычная картатэка. У чытальнай зале дзіцячага аддзела знаходзіцца шмат ілюстраваных энцыклапедый і разнастайных даведнікаў. Аддзел распрацоўвае розныя праграмы для розных груп чытачоў. Праводзіць урокі па краязнаўстве, лекцыі і гутаркі, прысвечаныя розным датам і падзеям. Для самых маленькіх наведвальнікаў ладзяцца ранішнікі і сустрэчы з аўтарамі дзіцячай літаратуры.

Даведачна-бібліяграфічны і інфармацыйны аддзел

Даведачна-бібліяграфічны і інфармацыйны аддзел

Гэты аддзел забяспечвае імгненнае і дакладнае прадастаўленне інфармацыі для чытачоў дзякуючы традыцыйнай бібліятэчнай службе, аўтаматызаваным базам дадзеных і Інтэрнэту. Падтрымлівае базу дадзеных аналітычных апісанняў артыкулаў з кніг і зборнікаў. У аддзеле наводзяцца бібліяграфічныя даведкі, ажыццяўляецца пошук інфармацыі (у тым ліку і ў Інтэрнэце), падаюцца бібліяграфічныя кансультацыі, адказы на запыты па тэлефоне і электроннай пошце, а таксама паслугі друку і сканавання дакументаў. Падтрымліваюцца тэматычныя картатэкі, захоўваецца перыядычная прэса. Добра арганізаваны даведачны апарат. У кампьютарным пакоі ёсць 10 кампьютараў, сканер, прынтэр і мультымедыя, забяспечваецца пастаянны і хуткі доступ у Інтэрнэт.

Задачы бібліятэкі

Магчымасці бібліятэкі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Боцеўград
Катэгорыя·Бібліятэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Бібліятэкі Балгарыі