wd wp Пошук:

Бярнард Эмануілавіч Быхоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быхоўскі. Бярнард Эмануілавіч Быхоўскі (12 верасня 1901, Бабруйск — 19 красавіка 1980) — беларускі савецкі філосаф[1].

Біяграфія

7 гадоў вучыўся ў гімназіі. У 1917-20 акцёр Тэатра рускай драмы ў Бабруйску. У 1920-21 акцёр Другога Чырвонаармейскага паказальнага тэатра пры палітаддзеле 16-й арміі Заходняга фронту[2].

Доктар філасофскіх навук (1941), прафесар (1929). Член КПСС з 1920. Скончыў факультэт грамадскіх навук БДУ ў 1923. З 1929 прафесар гэтага ўніверсітэта. Працаваў пераважна на кафедрах філасофіі вышэйшых навучальных устаноў Мінска, Ташкента і Масквы[3].

У 1953—1973 прафесар Маскоўскага інстытута народнай гаспадаркі імя Г. В. Пляханава. Памёр пенсіянерам[4].

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы па праблемах дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму(руск.) бел., гісторыі заходне-еўрапейскай і сучаснай буржуазнай філасофіі[1].

Развіваў уяўленне пра філасофію як пра адмысловы знешненавуковы спосаб спасціжэння свету і праявы чалавечага духу[1]. У 20-х неаднаразова звяртаўся да вывучэння псіхааналізу Фрэйда[3]. Кваліфікаваў псіхааналіз як матэрыялістычнае, маністычнае(руск.) бел. і дыялектычнае вучэнне[3].

Аўтар аднаго з першых савецкіх падручнікаў дыялектычнага матэрыялізму — «Очерк философии диалектического материализма», 1930[5].

Актыўны аўтар і рэдактар​​-арганізатар 3-томнай «Гісторыі філасофіі» (1940—1943), за якую ў ліку іншых быў узнагароджаны Сталінскай прэміяй. Аднак неўзабаве рушыла асуджэнне Цэнтральным Камітэтам ВКП(б) трэцяга тома ў 1944. Б. Быхоўскі быў названы адным з вінаватых (разам з В. Ф. Асмусам(руск.) бел. і Б. С. Чарнышовым) «няправільнага» асвятлення імі класічнай філасофіі 18-19 стст., зняты з пасады загадчыка сектара гісторыі філасофіі Інстытута філасофіі і адпраўлены рэдактарам па філасофіі ў «Вялікую савецкую энцыклапедыю»[4].

Бібліяграфія

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія СССР 1944 за ўдзел у стварэнні «Гісторыі філасофіі» (1940-43).

Зноскі

  1. 1 2 3 Быховский Бернард Эммануилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 96. — 737 с.
  2. БЫХОВСКИЙ Бернард Эммануилович (руск.)
  3. 1 2 3 Быховский Бернард Эммануилович(недаступная спасылка) (руск.)
  4. 1 2 БЫХОВСКИЙ Бернард Эммануилович (руск.)
  5. Быховский Бернард Эммануилович(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Філосафы Расіі
Катэгорыя·Памерлі 19 красавіка
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня