Бюрэгава́н (арм.: Բյուրեղավան) — горад у Арменіі, у Катайкскай вобласці. Як паселішча заснаваны ў 1945 годзе. З 1945 па 1974 г. мястэчка звалася «Арзні». У горадзе ёсць завод крышталю, уласна ад якога і атрымаў сваю назву — «Бюрэгаван». («Бюрэг» — азначае Крышталь, «аван» — азначае «Мястэчка»). У 1974 годзе пасёлак атрымаў статус «пасёлак гарадскога тыпа» і быў перайменаваны ў «Бюрэгаван». У 1994 годзе Бюрэгаван атрымаў статус горада рашэннем Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Арменія (Парламент). У савецкі час Бюрэгаван быў буйным прамысловым цэнтрам.