wd wp Пошук:

Быхаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей

Быхаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей — музей у Быхаве, размяшчаеца ў будынку былой мужчынскай гімназіі канца XIX — пачатку ХХ стст. па вуліцы Леніна, 40.

Гісторыя

Заснаваны ў г.Быхаў паводле рашэння Бюро ЦК КПБ ад 4 чэрвеня 1979 г. Адкрыты для наведвальнікаў 29 чэрвеня 1984 г. Базай для яго стварэння стаў музей рэдакцыі раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя», які дзейнічаў з 22 чэрвеня 1970 г. на грамадскіх пачатках. У розныя гады музеем кіравалі І. В. Вараб’ёў, С. М. Бажкоў. З 1990 г. дырэктар Л. М. Буштак.

У снежні 2000 г. музей закрыты для наведвальнікаў. У 2002 г. рашэннем Быхаўскага райвыканкама яму перададзены іншы будынак, рэканструкцыя якога вядзецца з 2005 г. На 01.07.2008 г. дзеючай экспазіцыі музей не мае.

Экспазіцыя

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5599 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 1852 адзінак. Сярод экспанатаў матэрыялы па гісторыі Быхаўскага замка, пра падзеі Паўночнай вайны 1700-21 гг., вайны 1812 г., грамадзянскай вайны 1918-20 гг., Вялікай Айчыннай вайны і ўдзел у ёй землякоў, дакументы, прысвечаныя ўраджэнцу раёна маршалу авіяцыі С. А. Красоўскаму. Прадстаўлены матэрыялы пра развіццё эканомікі, медыцыны, адукацыі, культуры і спорту раёна, пра жывёльны і раслінны свет Быхаўшчыны. Музей мае багатыя нумізматычную, этнаграфічную, археалагічную (у тым ліку зуб і фрагменты біўняў маманта, каменныя прылады працы) калекцыі, зборы твораў жывапісу, графікі, скульптуры. У фондах захоўваецца шмат мемарыяльных рэчаў, якія належалі знакамітым быхаўчанам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Культура Быхава
Катэгорыя·Музеі Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Быхава
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта