wd wp Пошук:

Буцькоўскі ідал

Буцькоўскі ідал ля Пружанскага палацыку

Буцько́ўскі і́дал — археалагічны помнік дахрысціянскага часу. Знойдзены ў 1986 падчас раскопак на курганным могільніку ля вёскі Буцькі Пружанскага раёна. У 1999 годзе[1] перавезены ў Пружаны, усталяваны з усходняга боку музея «Пружанскі палацык». Ахоўваецца дзяржавай.

Ідал высечаны са светла-шэрага валуна. Вышыня 1,04 м, шырыня 40—50 см, таўшчыня 30 см. Галава на 1/4 частку ўсёй фігуры, рукі абазначаны невялікімі бакавымі выступамі, плечы асіметрычныя. На твары прасочваюцца вочы, нос, рот. На грудзях выбіты крыж у коле. Унізе фігура крыху пашыраецца.


  1. Эдуард Кобяк. Пружанскі палацык взвращается из забытья // «Заря». — 28 жніўня 1999.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Язычніцтва
Катэгорыя·Буцькі
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты Пружанскага раёна
Катэгорыя·Славустаці Пружанаў